Дзяніс Віктаравіч Шарамецьеў
Дзяніс Віктаравіч Шарамецьеў | |
---|---|
Род дзейнасці | дызайнер, фатограф, палітычны вязень |
Дата нараджэння | 15 мая 1979 (45 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар |
Дзяніс Шарамецьеў (нар. 15 мая 1979) — беларускі дызайнер і фатограф, палітычны зняволены, абвінавачаны падчас пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Віцебску, дзе навучаўся спачатку ў агульнаадукацыйнай школе № 20, пазней — у мясцовым індустрыяльна-будаўнічым каледжы.
Як дызайнер Дзяніс Шарамецьеў супрацоўнічаў з гадзіннікавым заводам «Луч», у прыватнасці ён з’яўляецца аўтарам праекту мадэлі «Vinyl», з якім у 2021 Дзяніс перамог у штогадовым конкурсе праектаў MUSTART[2].
Аўтар вокладкі да выдадзенага на CD-дысках канцэрта «Мікалай Аруцюноў & The Blues Barbarians — Live In Minsk»[3].
Збірае калекцыі вінілавых пласцінак і гадзіннікаў, аматарам якіх з’яўляецца.
Палітычны пераслед
[правіць | правіць зыходнік]Дзяніс Шарамецьеў быў затрыманы разам са сваёй жонкай Святланай 14 чэрвеня 2022, абодвум было прад’яўлена абвінавачванне па арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак).
Праз два тыдні пасля затрымання, 29 чэрвеня 2022 шэрагам беларускіх праваабарончых арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларускі Хельсінкскі камітэт і Беларускі ПЭН-цэнтр, Дзяніс Шарамецьеў быў прызнаны палітычным зняволеным[4].
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]